Ружоўнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ружоўнік — кветнік, складзены з розных сартоў і груп руж. Нягледзячы на сортавую разнастайнасць, усе ружы досыць капрызныя і патрабуюць хованкі на зіму, таму зручней выканаць пасадку на адным участку, які будзе цалкам хавацца на зіму. Для ружоўніка выбіраюць цёплае, сонечнае месца з дрэнаванай глебай, пажадана ў параднай частцы саду.

Гісторыя

Селекцыяй руж займаліся ў Кітаі яшчэ больш за 1000 гадоў таму[1], і першым ружоўнікам у сучасным разуменні стаў ружовы сад французскай імператрыцы Жазефіны Багарнэ ў Мальмезоне, Францыя, які яна ўтрымлівала ў 1799—1814 гадах[2]. Жазефіна запрасіла на службу таленавітых садаводаў і закупляла новыя сарты руж і іншых раслін, фінансуючы для гэтага спецыяльныя экспедыцыі. Калі ў 1814 годзе яна памерла, у ружоўніку налічвалася 250 сартоў руж. Існуюць сведчанні, што імператарскія «Паляўнічыя за раслінамі» ўвязлі ў Францыю яшчэ 200 сартоў іншых раслін, у прыватнасці такую распаўсюджанаю сёння кветку, як вяргіня[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads