Руква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́ква, Рукуа[1] — бяссцёкавае салёнае возера ў Афрыцы, у паўднёва-заходняй частцы Танзаніі.
Возера знаходзіцца ў бяссцёкавай упадзіне паміж азёрамі Ньяса і Танганьіка на вышыні 792 м над узроўнем мора. Даўжыня возера да 150 км, шырыня 25—30 км. Памеры возера вагаюцца ў вільготны перыяд, у засушлівы перыяд яно можа перасыхаць. Плошча басейна каля 80 000 км². У возера ўпадаюць рэкі Каву, Чамбуа, Рунгва, Кікамба і інш.
Возера адкрыта ў 1880 годзе шатландскім геолагам Дж. Томсанам (англ.: Joseph Thomson).
Remove ads
Зноскі
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 325. — 671 с. с илл.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads