Румскі султанат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Румскі султанат, у еўрапейскай гістарыяграфіі Канійскі султанат або Іканійскі султанат, таксама Сельджукскі Рум (перс.: سلجوقیان روم Saljūqiyān-i Rūm) — феадальная дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Існавала ў 11—12 ст.
Узнікла ў сярэдзіне 11 ст. у выніку заваёў цюркаў-агузаў (сельджукаў) на чале з дынастыяй Сельджукідаў. Спачастку ў склад дзяржавы ўвайшлі Харасан, Харэзм, Заходні Іран, Азербайджан і Ірак. Да канца 11 ст. былі заваяваныя Арменія, Малая Азія, Сірыя, Палесціна, былі падпарадкаваны Грузія, Шырван і Маверанахр. У дзяржаве склалася сістэма феадальнага землеўладання на аснове ікта — умоўнага падаравання султанам зямельных надзелаў за вайсковую службу. З канца 11 ст. слаба эканамічна і этнаграфічна звязаныя тэрыторыі дзяржавы сталі паступова адасабляцца. Сепаратысцкія імкненні буйных землеўладальнікаў і феадальныя міжусобіцы канчаткова падарвалі моц дзяржавы. У 1118 яна была падзелена паміж султанамі Махмудам і Санджарам, пасля смерці Санджара (1157). Дзяржава канчаткова распалася на шэраг дробных дзяржаў.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты. С.472,473
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads