Беларуская Савецкая Энцыклапедыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́ская Саве́цкая Энцыклапе́дыя (БелСЭ) — універсальная энцыклапедыя на беларускай мове ў 12-ці тамах, выдадзеная ў Мінску (1969—1975) выдавецтвам «Беларуская савецкая энцыклапедыя». Першая беларускамоўная энцыклапедыя.
Энцыклапедыя з’яўляецца калектыўнай працай больш за 5 тысяч аўтараў, у ліку якіх 125 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР, АН СССР і галіновых акадэмій навук, 544 дактары навук і прафесары, 1650 кандыдатаў навук. Больш за 85 % аўтараў жылі і працавалі ў БССР.
Адзінаццаць тамоў утрымліваюць уласна артыкулы энцыклапедыі і дадатак (у 11-м томе), 12-ы том — тэматычны, прысвечаны БССР. Агульная колькасць артыкулаў — 34409, каля 40 % прысвечаны беларускай тэматыцы. З агульнай колькасці больш за 6 тысяч артыкулаў прысвечаны гісторыі, каля 10 тысяч — прыродазнаўчым навукам (у тым ліку, матэматыцы), каля 6,7 тысяч — геаграфіі, каля 6,8 тысяч — культуры, біяграфічных артыкулаў больш за 7 тысяч.
У 12-ці тамах змешчана 112 уклеяк каляровага друку (1554 ілюстрацыі, 172 карты), 215 чорна-белых уклеек (3002 ілюстрацыі), каля 8 тысяч ілюстрацый і 500 карт у тэксце.
Remove ads
Літаратура
- Ад рэдакцыйнай калегіі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 12. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 736 с.: іл., карты.
- «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads