Румынская камуністычная партыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Румынская камуністычная партыя
Remove ads

Румынская камуністычная партыя, або РКП (рум.: Partidul Comunist Român) — румынская камуністычная палітычная партыя, якая з'яўлялася прадаўжальніцай бальшавіцкага крыла Румынскай сацыялістычнай партыі. Першапачаткова ідэалогіяй партыі былі падрыхтоўка камуністычнай рэвалюцыі і адмова ад нацыяналістычнага праекта Вялікая Румынія, пры Чаўшэску ў ёй нарасталі нацыяналістычныя памкненні.

Хуткія факты Камуністычная партыя Румыніі, Лідар ...

РКП у міжваенны перыяд была невялікай нелегальнай групоўкай, якая знаходзілася пад прамым кантролем Камінтэрна. У 1930-я гады большасць актывістаў знаходзіліся ў зняволенні ці беглі ў СССР.

Камуністычная партыя выйшла на пярэдні план румынскай палітыцы ў жніўні 1944 года, калі камуністы прынялі ўдзел у палацавым перавароце і звяржэнні пра-нацысцкага ўрада Іона Антанеску. З дапамогай савецкіх сіл РКП адправіла караля Міхая I у выгнанне і ўсталявала аднапартыйны рэжым у 1948 годзе, які праіснаваў аж да Румынскай рэвалюцыі 1989 года.

Абвешчана па-за законам 29 снежня 1989 года дэкрэтам Фронту нацыянальнага выратавання.

Пераемніцай «гістарычнай» РКП лічыць сябе Румынская камуністычная партыя, створаная ў 2010 годзе

Remove ads

З'езды РКП

Усе з'езды, акрамя III—V, адбыліся ў Бухарэсце.

  • I з'езд — 8—12 мая 1921;
  • II з'езд — 3—4 кастрычніка 1922;
  • III з'езд — верасень 1924;
  • IV з'езд — 29 чэрвеня — 2 ліпеня 1928;
  • V з'езд — 3—24 снежня 1931;
  • VI з'езд — 21—23 лютага 1948;
  • VII з'езд — 23—28 снежня 1955;
  • VIII з'езд — 20—25 чэрвеня 1960;
  • IX з'езд — 19—24 ліпеня 1965;
  • X з'езд — 6—12 жніўня 1969;
  • XI з'езд — 25—28 лістапада 1974;
  • XII з'езд — 1979;
  • XIII з'езд — 1984;
  • XIV з'езд — 20—24 лістапада 1989.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads