Рупрэхт Гейгер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рупрэхт Гейгер (ням.: Rupprecht Geiger; 26 студзеня 1908, Мюнхен — 6 снежня 2009, Мюнхен) — нямецкі скульптар і мастак-абстракцыяніст.

Remove ads

Жыццё і творчасць

Рупрэхт Гейгер нарадзіўся 26 студзеня 1908 у Мюнхене. Ён быў сынам мастака Вілі Гейгера. У 1926—1929 гадах ён вывучае архітэктуру ў мюнхенскай Каралеўскай школе прыкладнога мастацтва, у 1930—1932 — вучыцца на муляра і затым, у 1932—1935 — у Вышэйшым будаўнічым вучылішчы Мюнхена. У 1936—1940 г.г. Гейгер працуе ў розных мюнхенскіх архітэктурных бюро.

У 1940 годзе будучы скульптар быў прызваны ў нацысцкую армію, ваяваў у Польшчы і ў СССР. Тут ён самавучкам пачынае займацца жывапісам. У 1943—1944 гадах ён ужо — вайсковы мастак у вайсковых часцях ва Украіне і ў Грэцыі.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Р.Гейгер з 1949 па 1962 год працуе архітэктарам. У 1965—1976 гадах ён — прафесар жывапісу ў Дзяржаўнай мастацкай акадэміі Дзюсельдорфа. У 1949 ён становіцца ў Мюнхене адным з заснавальнікаў мастацкай групы ZEN 49. Р.Гейгер з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў абстрактнага мастацтва ў Германіі. Творчасць яго карысталася падтрымкай фонду Саламона Р.Гугенхайма.

У 1950-я гады мастак працаваў пераважна з чырвоным колерам. Характэрным для жывапіснай творчасці майстра былі яго алейныя карціны, акварэлі і графіка, якія паказваюць простыя геаметрычныя формы.

Мастак быў удзельнікам шматлікіх выставак як у Германіі, так і за яе межамі. Ён неаднаразова выстаўляўся на аглядах сучаснага мастацтва ў Каселі documenta — 2 (1959), — 3 (1964), — 4 (1968), — 6 (1977); быў удзельнікам 25-га біенале ў Сан-Паўлу і інш. Яго творчасць была адзначана шматлікімі ўзнагародамі, у тым ліку прэміяй міжнароднага трыенале ў галіне каляровай графікі ў Грэнхене (1958, Швейцарыя), залатым медалём 8-га міжнароднага біенале ў галіне графікі ў Фрэдэрыкстадзе. (1986, Нарвегія), прэміяй Акадэміі мастацтваў Берліна (1988), ганаровай прэміяй у галіне культуры Мюнхена (1989), прэміяй Рубенса (1992) і інш. Р.Гейгер быў таксама ўзнагароджаны ў 1993 годзе баварскім Ордэнам Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве».

Рупрэхт Гейгер памёр 6 снежня 2009 у Мюнхене.

Remove ads

Зноскі

1. Rupprecht Geiger

2. Rupprecht GeigerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

3. ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.

4. Rupprecht Geiger // Brockhaus Enzyklopädie

5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads