Руская цывілізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руская цывілізацыя — канцэпцыя асобнай цывілізацыі[1], сфармаванай рускім народам[2] (у канструктывісцкім або прымардыялісцкім разуменні)[3].
Вызначэнне
Існуе тры розныя канцэпцыі рускай цывілізацыі[4]:
- адналінейнае развіццё (У. С. Салаўёў)
- шматлінейнае развіццё (М. Я. Данілеўскі)
- змяшаная канцэпцыя (П. М. Мілюкоў)
Філіп Бэгбі вылучаў рускую цывілізацыю як адну з 29 перыферыйных цывілізацый[5].
Арнольд Тойнбі пісаў, што руская цывілізацыя мае сціплыя культурныя дасягненні. М. Я. Данілеўскі і Освальд Шпенглер апісвалі яе хутчэй як феномен будучыні[6]. Шпэнглер лічыў, што рэформы Пятра I не адпавядалі традыцыям рускай цывілізацыі[7].
Сэмюэл Хантынгтан вызначаў рускую (славяна-праваслаўную[4]) цывілізацыю як прадукт візантыйскага ўплыву, мангольскага праўлення і самабытнасці Кіеўскай Русі[8].
Remove ads
Крытыка
Само існаванне расійскай цывілізацыі як феномена ставіцца пад сумнеў, некаторымі яна разглядаецца як «публіцыстычна-фальклорная міфалагема»[9].
А. В. Грынёў і І. Купрашкін лічаць, што тэорыя рускай цывілізацыі мае схаластычнае адценне і з’яўляецца толькі спробай прадставіць старыя ідэі еўразійцаў, славянафілаў, рэлігійных філосафаў і геапалітыкаў у новай цывілізацыйнай абгортцы[10].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads