Руская цывілізацыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Руская цывілізацыя — канцэпцыя асобнай цывілізацыі[1], сфармаванай рускім народам[2]канструктывісцкім або прымардыялісцкім разуменні)[3].

Вызначэнне

Існуе тры розныя канцэпцыі рускай цывілізацыі[4]:

  • адналінейнае развіццё (У. С. Салаўёў)
  • шматлінейнае развіццё (М. Я. Данілеўскі)
  • змяшаная канцэпцыя (П. М. Мілюкоў)

Філіп Бэгбі вылучаў рускую цывілізацыю як адну з 29 перыферыйных цывілізацый[5].

Арнольд Тойнбі пісаў, што руская цывілізацыя мае сціплыя культурныя дасягненні. М. Я. Данілеўскі і Освальд Шпенглер апісвалі яе хутчэй як феномен будучыні[6]. Шпэнглер лічыў, што рэформы Пятра I не адпавядалі традыцыям рускай цывілізацыі[7].

Сэмюэл Хантынгтан вызначаў рускую (славяна-праваслаўную[4]) цывілізацыю як прадукт візантыйскага ўплыву, мангольскага праўлення і самабытнасці Кіеўскай Русі[8].

Remove ads

Крытыка

Само існаванне расійскай цывілізацыі як феномена ставіцца пад сумнеў, некаторымі яна разглядаецца як «публіцыстычна-фальклорная міфалагема»[9].

А. В. Грынёў і І. Купрашкін лічаць, што тэорыя рускай цывілізацыі мае схаластычнае адценне і з’яўляецца толькі спробай прадставіць старыя ідэі еўразійцаў, славянафілаў, рэлігійных філосафаў і геапалітыкаў у новай цывілізацыйнай абгортцы[10].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads