Рухавік браўзера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рухавік браўзера — асноўны кампанент кожнага вялікага вэб-браўзера. Асноўная задача рухавіка браўзера — ператварэнне дакументаў HTML і іншых рэсурсаў вэб-старонкі ў інтэрактыўнае візуальнае прадстаўленне на прыладзе карыстальніка.

Выкананне кода JavaScript — гэта асобная справа, кожны вялікі вэб-браўзер выкарыстоўвае для гэтага спецыяльны механізм — рухавік JavaScript. Мова Javascript была першапачаткова створана для выкарыстання ў браўзерах, але цяпер яна таксама выкарыстоўваецца ў іншых праграмах, таму рэалізацыя рухавікоў Javascript аддзелена ад рухавікоў браўзераў. У вэб-браўзеры гэтыя два механізмы працуюць узгоднена праз агульную структуру даных DOM.

Рухавікі браўзераў таксама выкарыстоўваюцца ў іншых тыпах праграм, акрамя вэб-браўзераў. Паштовым кліентам яны патрэбныя для адлюстравання электроннай пошты ў фармаце HTML. Фреймворк Electron, які працуе на аснове рухавіка браўзера Google Chromium, выкарыстоўваўся для стварэння праграм для персанальных камп’ютараў.

Remove ads

Вядомыя рухавікі

  • Apple стварыла рухавік WebKit для свайго браўзера Safari на аснове рухавіка KHTML праекта KDE. Усе браўзеры для iOS павінны выкарыстоўваць WebKit як рухавік.[1]
  • Google першапачаткова выкарыстоўваў WebKit для свайго браўзера Chrome, але пазней стварыў уласны механізм Blink на яго аснове.[2] Усе браўзеры на базе Chromium выкарыстоўваюць Blink, як і праграмы, створаныя з дапамогай Chromium Embedded Framework, Electron або любога іншага фрэймфорка, які выкарыстоўвае Chromium.
  • Microsoft мае два прапрыетарныя рухавікі — Trident і EdgeHTML. Trident выкарыстоўваецца ў браўзеры Internet Explorer. EdgeHTML быў арыгінальным рухавіком браўзера Edge, але пазней Microsoft вырашыла перайсці на рухавік Blink.[3] EdgeHTML працягвае выкарыстоўвацца ў некаторых праграмах.
  • Mozilla распрацоўвае механізм Gecko для свайго браўзера Firefox і паштовага кліента Thunderbird.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads