Internet Explorer

From Wikipedia, the free encyclopedia

Internet Explorer
Remove ads

Internet Explorer (чытаецца інтэрнэт эксплорэр, скарочана IE) — серыя браўзераў, якая распрацоўвалася карпарацыяй Microsoft з 1995 года. Доўгі час Internet Explorer уваходзіў у камплект аперацыйных сістэм сямейства Windows. Таксама на працягу некаторага часу існавалі версіі для MacOS (падтрымка скончана ў 2003 годзе) і Unix (падтрымка скончана ў 2001 годзе). Распрацоўка новых функцый для браўзера была спынена ў 2016 годзе на карысць новага браўзера Microsoft Edge.

Хуткія факты Windows Internet Explorer Кампанент Microsoft Windows, Дэталі ...
Thumb
Частка Internet Explorer

Калісьці Internet Explorer быў самым папулярным браўзерам - у 2003 годзе яго доля выкарыстання дасягала 95 %.[1] З таго часу яго доля выкарыстання паступова зніжалася з запускам Firefox і Google Chrome, а таксама з ростам папулярнасці мабільных аперацыйных сістэм, такіх як Android і iOS, якія ўвогуле не падтрымліваюць Internet Explorer. На 2022 год ацэнка долі Internet Explorer на ўсіх платформах складае каля 0,3 %, такім чынам ён займае 9-е месца пасля UC Browser.[2]

17 сакавіка 2015 года Microsoft абвясціла, што Microsoft Edge заменіць Internet Explorer у якасці браўзера па змаўчанні «для некаторых версій Windows 10».[3] Гэта зрабіла Internet Explorer 11 канчатковай версіяй браўзера.

Remove ads

Падтрымка аперацыйных сістэм

Падтрымка браўзерам аперацыйных сістэм[4][5].

Больш інфармацыі Браўзер, Гады ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Акрамя Windows 7 і Windows Server 2008 R2 версіі E.
  2. Internet Explorer 6 SP2 існуе як частка Windows XP SP2.
  3. Internet Explorer 2.0 пастаўляўся з Windows 95 OSR1, версія 3.0 была ўключана ў OSR2, 4.0 — у OSR2.5.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads