Ручаёўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ручаё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ручаёўка.

Хуткія факты Ручаёўскі сельсавет, Краіна ...

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Алешкаўскага, Грохаўскага, Дзімамерыцкага, Карчомскага і Крывінскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[1]. 11 мая 1986 года скасавана вёска Крывін[2], 23 верасня 2011 года — вёска Старая Алешкаўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 669 чалавек[4], з іх 99,4 % — беларусы[5]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 539 чалавек[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 91. — 248 с. 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads