Рыа-Каларада

рака ў Аргенціне From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыа-Каларада
Remove ads

Ры́а-Калара́да[1] (ісп.: Río Colorado — чырвоная рака) — рака ў Аргенціне, на поўначы Патагоніі.

Хуткія факты Рыа-Каларада, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі больш за 1200[1] км. Плошча вадазбору каля 350 000[1][2] км². Утвараецца ад зліцця рэк Рыа-Грандэ і Баранкас, вытокі якіх знаходзяцца на ўсходніх схілах Андаў. Працякае ў глыбокай даліне праз раўніны ў паўночнай частцы Патагоніі. Упадае ў заліў Эль-Рынкон Атлантычнага акіяна, утвараючы дэльту. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 140[1][2] м³/с, гадавы аб’ём сцёку — 4,13 км³. Галоўныя паводкі адбываюцца ў веснавы перыяд (ад раставання снегу ў Андах).

Рака суднаходная на адлегласці 320[1][2] км ад вусця.

Remove ads

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads