Рыа-Онда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыа-Онда
Remove ads

Рыа-Онда (ісп.: Río Hondo) — рака ў Цэнтральнай Амерыцы, працякае на ўсходзе паўвострава Юкатан. Мае даўжыню каля 150 км, па значнай частцы праходзіць мяжа паміж Мексікай і Белізам. Упадае ў бухту Чэтумаль Карыбскага мора. Нароўні з аднайменнай ракой Рыа-Онда з'яўляецца найбуйнейшай воднай артэрыяй Беліза.

Хуткія факты Рыа-Онда, Характарыстыка ...

Рыа-Онда ўтвараецца пры зліцці рэк Рыа-Асуль, вытокі якой знаходзяцца ў Петэнскім басейне на тэрыторыі Гватэмалы, і Рыа-Брава. Недалёка ад зліцця размешчаны населены пункт Ла-Уніён (Мексіка). На рацэ таксама размешчаны мексіканскія гарады Субтэньентэ-Лопес і Чэтумаль, які з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам штата Кінтана-Роа.

Рака згадваецца ў гімне Беліза.

Remove ads

Спасылкі

  • Río Hondo — Comisión Nacional para el Conocimiento y Uso de la Biodiversidad (ісп.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads