Рыа-Салада (прыток Параны)
рака ў Аргенціне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́а-Сала́да[1] (ісп.: Río Salado — «салёная рака») — рака ў Аргенціне, правы прыток ракі Парана. У верхнім цячэння мае назву Гуанчыпас, потым Хурамента або Рыа-дэ-Пасахэ[1].
Даўжыня ракі складае каля 1300[1] (2210[2]) км. Плошча вадазбору каля 160 000 (124 200[2]) км². Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах Цэнтральных Андаў. Цячэ па раўніне Гран-Чака, падзяляючыся на рукавы, часам змяняючы рэчышча. У засушлівы час месцамі перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Упадае ў Парану каля горада Санта-Фэ. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 15[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 53,6[2] км³.
Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Найбольшы ўзровень вады ў студзені—красавіку[2]. Рака суднаходная ў перыяд дажджоў. У вярхоўі непадалёк ад горада Сальта пабудавана вадасховішча.
Remove ads
Зноскі
- Рио-Саладо // Пустырник — Румчерод. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2015. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-365-1.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads