Рыбануклеінавыя кіслоты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыбануклеінавыя кіслоты (РНК) — нуклеінавыя кіслоты, палімеры нуклеатыдаў, у склад якіх уваходзяць астатак ортафосфарнай кіслаты, рыбоза (у адрозненне ад ДНК, якая змяшчае дэзоксірыбозу) і азоцістыя асновы — адэнін, цытазін, гуанін і ўрацыл (у адрозненне ад ДНК, якая змяшчае замест урацыла цімін).

Біялагічныя палімеры, якія складаюцца з монануклеатыдаў, абавязковы кампанент усіх жывых клетак, многіх вірусаў. Удзельнічаюць у рэалізацыі генетычнай інфармацыі. Першасную структуру РНК вызначае паслядоўнасць размяшчэння монануклеатыдаў у поліпептыдным ланцугу. На узроўні другаснай структуры малекула РНК фарміруе адзін ланцуг (асобныя ўчасткі, камплементарныя адзін аднаму, утвараюць два ланцугі). У фарміраванні трацічнай структуры РНК важную ролю адыгрываюць бялкі, пры гэтым узнікаюць рыбасомы, інфармасомы. Даўжыня по­лі­нук­леатыд­ных ланцугоў РНК вагаецца а не­каль­кіх дзясяткаў да не­каль­кіх ты­сяч нук­леа­тыд­ных астаткаў.

Remove ads

Тыпы РНК

Адрозніваюць некалькі тыпаў РНК: рыбасомная (рРНК) — каля 80 % клетачнай РНК, транспартная (тРНК) — 15 %, матрычная або інфармацыйная (мРНК) — каля 5 % усёй РНК клеткі. Галоўная функцыя рРНК — структурная арганізацыя рыбасомы, дзе адбываецца зборка поліпентыднага ланцуга. Транспартная РНК актывізуе і пераносіць амінакіслоты і выконвае адаторную функцыю, якая дазваляе перакласці «мову» генетычнага кода (паслядоўнасць нуклеатыдаў) у «мову» структуры бялковай малекулы (амінакіслотная паслядоўнасць). Матрычная РНК — камплементарная копія генаў, якія кадзіруюць структуру бялкоў. Яна выкарыстоўваецца як матрыца пры зборцы поліпентыднага ланцуга.

Thumb
Аб’ёмная канфігурацыя малекулы РНК

Малекулы рРНК складаюць больш за 50 % масы рыбасомы і маюць складаную аб’ёмную структуру. Большую частку ланцуга рРНК складаюць камплементарныя ўчасткі. Яны злучаюцца вадароднымі сувязямі і набываюць спіральную канфігурацыю. Узаемадзейнічаючы з рыбасомнымі бялкамі, адна ці некалькі малекул рРНК кампактна ўкладваюцца ў прасторы. Так фарміруюцца субадзінкі рыбасом — структурныя кампаненты гэтых арганоідаў. Вызначана, што рРНК у складзе рыбасомы выконваюць не толькі структурную функцыю, але і каталітычную. У працэсе сінтэзу бялку яны паскараюць утварэнне пептыдных сувязей паміж амінакіслотамі, г. зн. дзейнічаюць падобна ферментам. Такія малекулы РНК, што валодаюць каталітычным дзеяннем, былі названы рыбазімамі (скарачэнне ад «рыбануклеінавая кіслата» і «энзім»). Акрамя рРНК, вядомы і іншыя рыбазімы. Яны могуць каталізаваць расшчапленне саміх сябе ці іншых малекул РНК, а таксама злучаць фрагменты РНК.

Асобна вылучаюць вірусную РНК. У некаторых тыпаў вірусаў яна адыгрывае ролю захавальніцы генетычнай інфармацыі. Пранікненне такога віруса ў клеткі патрабуе папярэднага сінтэзу дэзаксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК) на матрыцы РНК гэтага віруса.

Паток генетычнай інфармацыі (экспрэсія генаў) уключае транскрыпцыю — сінтэз усіх тыпаў РНК на малекуле ДНК і трансляцыю — біясінтэз бялку на мРНК (генетычная інфармацыя ДНК рэалізуецца шляхам праграміраванага праз мРНК сінтэзу бялкоў, якія вызначаюць фенатыпічныя прыкметы жывых арганізмаў). Утварэнне мРНК на матрыцы ДНК у пракарыятычных клетках — адносна просты працэс і ўключае галоўным чынам транскрыпцыю адпаведнага гена з дапамогай РНК-полімеразы. Біясінтэз мРНК у эўкарыётаў значна адрозніваецца шматступеньчатасцю фарміравання актыўнай малекулы. Малекулы тРНК як у эўкарыётаў, так і ў пракарыётаў сінтэзуюцца ў выглядзе вялікіх папярэднікаў. У клетках эўкарыётаў сінтэз рРНК лакалізаваны ў ядзерку і ажыццяўляецца РНК-полімеразай І; геном утрымлівае ад 50 да 1000 ідэнтычных копій генаў, якія кадзіруюць рРНК.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads