Рыбніца (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ры́бніца — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Пыранка, за 20 км у напрамку на ўсход ад горада Гродна, каля аграгарадка Азёры і вёскі Старына.

Хуткія факты Рыбніца, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 2,48 км². Даўжыня 4,76 (4,78[2]) км, найбольшая шырыня 0,9 км, даўжыня берагавой лініі 12,4 (10,8[2]) км. Найбольшая глыбіня 7,7 (5,8[2]) м, сярэдняя — 2,3[2] м. Плошча вадазбору 403 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Вышыня схілаў ад 3—5 да 17 м. Заходнія і паўночна-заходнія берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія звілістая. Дно каля берагоў пясчанае, глыбей — выслана сапрапелем. Возера праточнае. Упадаюць рэкі Пыранка і Стрыеўка, ручаі і каналы. Выцякае рака Пыранка.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-73. Выданне 1983 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads