Рывер Фенікс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рывер Фенікс
Remove ads

Рывер Джуд Фенікс (англ.: River Jude Phoenix; 23 жніўня 1970 — 31 кастрычніка 1993) — амерыканскі акцёр , музыкант і кумір падлеткаў. Старэйшы брат акцёра Хаакіна Фенікса.

Хуткія факты Рывер Фенікс, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Фенікс пачынаў акцёрскую кар’еру ў 10-гадовым узросце, аднак яго першай прыкметнай працай стала роля ў фільме «Застанься са мной» (1986) па навеле Стывена Кінга. Фенікс пачаў з’яўляцца ў больш «дарослых» карцінах, такіх як «Бег на месцы» (1988), за якую 18-гадовага акцёра намінавалі на «Оскар» у катэгорыі «Лепшая мужчынская роля другога плана», і «Мой асабісты штат Айдаха» (1991). Апошняя выклікала адабрэнне крытыкаў і прынесла Феніксу кубак Вольпе на Венецыянскім кінафестывалі, а таксама прэмію лепшаму акцёру ад Нацыянальнага грамадства кінакрытыкаў ЗША. Джон Уіліс назваў яго адным з 12 шматспадзеўных пачаткоўцаў 1986 года, а крытыкі Роджэр Эберт і Джын Сіскел адклікаліся аб ім як аб надзвычай таленавітым акцёру.

31 кастрычніка 1993 Фенікс памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў каля ўваходу ў клуб «Viper Room».

Remove ads

Зноскі

  1. River Phoenix // GeneaStar
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q98769076'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3100478'></a>
  2. River Phoenix // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q83365652'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads