Рыга (карная аперацыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аперацыя «Рыга» (ням.: Unternehmen «Riga») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі германскіх акупацыйных войскаў і калабарацыянісцкіх падраздзяленняў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва ў Рудзенскім раёне, на поўнач і паўночны захад ад в. Шацк 15—16 мая 1942 года.
Праводзілася сіламі 603-га ахоўнага палка і паліцэйскімі мясцовых гарнізонаў. Ва ўрочышчы Воўчы Востраў (за 6 км на поўнач ад Шацка) групоўка карнікаў была сустрэта савецкімі партызанскімі атрадамі М. М. Нікіціна. Не вытрымаўшы шчыльнага і трапнага агню партызан, праціўнік, падабраўшы забітых і параненых адступіў.
Карная аперацыя правалілася з цяжкімі стратамі для карнікаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads