Партызанская брыгада М. М. Нікіціна
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада М. М. Нікіціна — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе атрадаў М. М. Нікіціна, А. В. Балікевіча, Я. А. Прыданнікава і іншых. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бягомльскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Рудзенскага, Уздзенскага, Ушацкага, Чэрвеньскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў брыгадзе быў 391 партызан і 6 атрадаў. У лістападзе брыгада выйшла ў савецкі тыл, дзе была расфарміравана.
Remove ads
Склад
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 6-ы атрад.
Камандаванне
Камандзір
- М. М. Нікіцін
Камісар
- А. М. Гваздзёў
Начальнікі штаба
- Васільеў
- Н. С. Панкратаў
Гісторыя
Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунцы Койданава — Мінск і на шашэйных дарогах. Падарвалі 3 эшалоны, 32 аўтамашыны, 12 мастоў, разграмілі 8 нямецкіх апорных пунктаў. Падчас карнай аперацыі «Рыга» (15—16 мая 1942 года) партызанскія атрады М. М. Нікіціна сустрэлі карнікаў ва ўрочышчы Воўчы Востраў (за 6 км на поўнач ад Шацка) і вымусілі адступіць[1]. 14 чэрвеня 1942 года атрад Нікіціна правёў бой у Александроўскім лесе. У жніўні 1942 года партызаны зрабілі рэйд у Налібоцкую пушчу, потым за лінію фронту. У верасні ўдзельнічалі ў нападзе на нямецкі гарнізон у Ушачах.
Зноскі
- «Рыга» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 545. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads