Рыгор Іванавіч Тарануха
вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі сельскагаспадарчых раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Іванавіч Тарану́ха[3] (руск.: Григорий Иванович Таранухо; 25 верасня 1933[1], Вазнясенск, Заходняя вобласць[1] — 13 жніўня 2025[2]) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі сельскагаспадарчых раслін. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996—2002), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003). Доктар сельскагаспадарчых навук (1978), прафесар (1980). Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2001). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Вынаходнік СССР (1990). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995).
Remove ads
Біяграфія
У 1953 годзе скончыў Навазыбкаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум і з 1956 года працаваў галоўным аграномам у насенгасе «Іскра» Клімаўскага раёна Бранскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1962 годзе і працаваў у ёй з 1966 года. У 1966—1976 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры генетыкі, ў 1976—2009 — загадчык кафедры селекцыі і насенняводства, пасля — да 2020 — прафесар гэтай кафедры.[4][5] Адначасова з 1974 года быў загадчыкам апорнага пункта Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута зернебабовых і крупяных культур па генетыцы і селекцыі лубіну.
Памёр 13 жніўня 2025 года.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар звыш 450 навуковых і вучэбна-метадычных прац па генетыцы і селекцыі лубіну, насенняводства і тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Мае 9 аўтарскіх пасведчанняў на сарты і вынаходствы. Аўтар сартоў жоўтага кармавога лубіну: «Акадэмічны 1», «Акадэмічны 2», «Горацкі», «БСГА-382», «Матыў-369», «Пружанскі» і інш.
Падрыхтаваў 1 доктара навук і 19 кандыдатаў навук.
Намінацыі і ўзнагароды
Рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджскім універсітэце Вялікабрытаніі намініраваны на званне «Міжнародны вучоны 2003 года».
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1974), ордэнам Дружбы народаў (1986), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рашэннем Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (горад Кембрыдж) атрымаў званне «Міжнародны вучоны 2003 года».
Асноўныя публікацыі
- Краткий сборник терминов по генетике, цитологии и дарвинизму: учеб. пособие (в соавторстве). — Горки, 1970.
- Селекция и семеноводство люпина. — Мн., 1980.
- Частная селекция и сортоведение зерновых культур. — Горки, 1987.
- Частная селекция и сортоведение зернобобовых культур в Белоруссии. — Горки, 1989.
- Селекция и семеноводство сельскохозяйственных культур. — Мн., 2001, 2009.
- Люпин: биология, селекция и технология возделывания. — Горки, 2001.
- Семеноводство: Учебн. (в соавторстве). — Мн., 2004.
- Семеноводство полевых культур: монография. — Брест, 2004.
- Генетика: курс лекций (в соавторстве). — Горки, 2018.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads