Рыгор Аляксандравіч Маргуліс

савецкі і амерыканскі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгор Аляксандравіч Маргуліс
Remove ads

Рыгор Аляксандравіч Маргуліс (нар. 24 лютага 1946, Масква) — рускі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута праблем перадачы інфармацыі імя А. А. Харкевіча РАН, прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).

Хуткія факты Рыгор Аляксандравіч Маргуліс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1967 годзе. Пачаў навуковую працу пад кіраўніцтвам Я. Р. Сіная па эргадычнай тэорыі  (укр.). У далейшым інтарэсы зрушыліся ў галіну тэорыі груп Лі (тэорыя рашотак  (укр.) у паўпрастых групах Лі), якую ён здолеў прымяніць у той жа эргадычнай тэорыі, тэорыі прадстаўлення груп  (укр.), тэорыі лікаў, камбінаторыцы і тэорыі меры. Маюць значэнне работы па тэорыі інфармацыі. Залаты медаль і прэмія Дж. Філдса (1978), на цырымоніі ўручэння не прысутнічаў, таму што яму было адмоўлена ў выязной візе.

У 1979 годзе ён наведаў Бон і з гэтага часу атрымаў магчымасць свабоднага выезду за мяжу, але працягваў працаваць навуковым супрацоўнікам у Маскве ў Інстытуце праблем перадачы інфармацыі РАН. У 1991 годзе Р. А. Маргуліс быў запрошаны на сталую працу ў ЗША ў Ельскі ўніверсітэт.

У 2005 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі Вольфа за шэраг сваіх работ па матэматыцы.

У 2020 годзе сумесна з Гілелем Фюрстэнбергам атрымаў Абелеўскую прэмію.

Remove ads

Кнігі на рускай мове

  • Маргулис Г. А. Дискретные подгруппы групп Ли -М:МЦНМО, 2007

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q547473'></a>
  2. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  3. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads