Рыгор Андрэевіч Гершуні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгор Андрэевіч Гершуні
Remove ads

Рыгор Андрэевіч Гершуні (сапр. Герш Ісакаў-Іцкаў; 18 лютага 1870(1870-02-18)[1], Коўна17 сакавіка 1908(1908-03-17) ці 16 сакавіка 1908(1908-03-16)[1], Цюрых) — расійскі палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідараў партыі эсэраў.

Хуткія факты Рыгор Андрэевіч Гершуні, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1895—98 гадах вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. З 1898 года ў Мінску, адзін з заснавальнікаў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі. У 1901 годзе стварыў тэрарыстычную Баявую арганізацыю эсэраў. Арганізаваў забойствы міністра ўнутраных спраў Расіі Дз. С. Сіпягіна (1902) і ўфімскага губернатара М. М. Багдановіча[ru] (1903), шэраг замахаў на жыццё расійскіх дзяржаўных чыноўнікаў. У 1903 годзе арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У пач. 1904 года прыгавораны да пакарання смерцю (пазней заменена на пажыццёвае зняволенне). У 1905 годзе пераведзены ў Акатуйскую турму[ru], адкуль у 1906 годзе праз Кітай і ЗША ўцёк у Заходнюю Еўропу. Аўтар успамінаў «З нядаўняга мінулага» (1907).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads