Рыгор Арцюшэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Арцюшэнка (20 кастрычніка 1927, Хойнікі — 10 мая 2004, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША.

Хуткія факты Рыгор Арцюшэнка, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька быў рэпрэсіраваны савецкай уладай. З 1943 года сям’я на эміграцыі. Пасля вайны — у беларускім лагеры ў Ватэштэце, браў удзел у беларускім скаўтынгу, прафесійна займаўся валейболам, быў адным з галоўных ігракоў беларускай каманды «Нёман».

З 1949 года у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у моладзевым руху: актывіст Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі19531956 гадах старшыня Саўт-Рыверскага аддзела АБАМ), адрадзіў у Саўт-Рыверы беларускую валейбольную дружыну «Нёман». У 19701980-я гадах належаў да Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, член урада (управы). Браў актыўны ўдзел у жыцці парафіі Св. Ефрасінні Полацкай, цягам 12 гадоў узначальваў карпарацыю «Белер-Мінск». Разам з жонкай Соняй шмат зрабіў для дапамогі дзецям — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Пахаваны на могілках Беларускай праваслаўнай царквы Св. Ефрасінні Полацкай.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads