Рыгор Васілевіч Булацкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Васілевіч Булацкі (5 мая 1921, в. Мачулкі, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці — 8 лютага 1999, Мінск) — беларускі гісторык, журналіст[1]. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1973).
Remove ads
Біаграфія
У 1939 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1941 г. скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча, накіраваны на Далёкім Усходзе. Разам з аднапалчанамі, В. Ульянавым і А. Пятровым, купіў самалёт на якім яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях[1] на тэрыторыі Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. У 1946 дэмабілізаваны па інваліднасці.
Скончыў БДУ (1951), вучыўся ў аспірантуры[1]. Працаваў у шматтыражнай газеце БДУ, з 1954 — старшым выкладчыкам, намеснікам дэкана філфака і загадчыкам аддзялення журналістыкі, з 1961 — загадчык кафедры, адначасова з 1963 — дэкан філалагічнага факультэта[1], у 1967—1981 — дэкан факультэта журналістыкі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускай журналістыкі, публіцыстычная дзейнасць некаторых беларускіх пісьменнікаў, рабселькораўскі рух на Беларусі і інш.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. больш за 20 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Пад кіраўніцтвам Р. Булацкага абаронены звыш 40 кандыдацкіх, пры яго ўдзеле — 3 доктарскія дысертацыі.
Узнагароды
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі, у т.л. «За ўзяцце Будапешта». Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980) і Саюза журналістаў БССР (1995).
Выбраная бібліяграфія
- Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972 (разам з І. Сачанкам);
- Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973 (разам з Э. Карніловічам);
- Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979 (разам з І. Сачанкам, С. Говіным).
Зноскі
- Булацкий Григорий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads