Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Васілевіч Пратасавіцкі (нар. 24 лістапада 1961, Клесава, Сарненскі раён, Ровенская вобласць, Украінская ССР) — беларускі гаспадарчы дзеяч, дзяржаўны службовец і дэпутат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 лістапада 1961 года ў пасёлку Клесава Сарненскага раёна Ровенскай вобласці Украінскай ССР[1].
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
Працаваў інжынерам-электрыкам калгаса «XIX партз’езд» Столінскага раёна; другім, першым сакратаром Столінскага райкама ЛКСМБ; намеснікам старшыні Столінскага гарвыканкама; загадчыкам аддзела па рабоце з моладдзю, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Столінскага райвыканкама[1].
Старшыня Столінскага райвыканкама[1].
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае Падзяку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads