Рыгор Карлавіч Веніг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Карлавіч Веніг (1862 — 9 лютага 1927, г. Ленінград[1]) — жывапісец і тэатральны дэкаратар.
Remove ads
Біяграфія
Сын Карла Багданавіча , брат Паўла Карлавіча Венігаў[2].
Вучыўся ў тэатральна-дэкарацыйным класе Акадэміі Мастацтваў з 1879 па 1890 год[3] у М. А. Шышкова .
Творчасць
Прымаў удзел у выкананні дэкарацый да трагедыі А. С. Пушкіна «Барыс Гадуноў » (пастаноўка ў доме графа С. Д. Шарамецьева , 1888)[1].
На выстаўках з 1890 года (Таварыства рускіх акварэлістаў і іншыя). Працаваў як жанрыст. З 1892 года — памочнік дэкаратара пры дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў[2]].
Сапраўдны член Таварыства настаўнікаў малявання ў Санкт-Пецярбургу (1900-я — 1910-я гады), член Таварыства ўзаемнай дапамогі рускіх мастакоў. Пісаў пейзажы, жанравыя сцэны, акварэлі[1].
Працаваў над размалёўкамі інтэр'ераў мінскага гарадскога тэатра[1].
Remove ads
Узнагароды
Атрымаў медалі: малую срэбную — 1882 г.; вялікую срэбную — 1883 г.; малую срэбную — 1885 г.; малую срэбную — 1886 г.; малую заахвочвальную — 1887 г; 2 і 1 срэбныя і дзве заахвочвальныя — 1888 14 лютага 1890 года — Званне класнага мастака 3 ступені[3].
Зноскі
- Вениг Григорий Карлович Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads