Рыгор Мікалаевіч Мігай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Мікалаевіч Мігай (нар. 2 мая 1927, в. Глухавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 6 чэрвеня 2007) — беларускі спецыяліст рачнога транспарту, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Хуткія факты Рыгор Мікалаевіч Мігай, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У галодны час нямецка-фашысцкай акупацыі дапамагаў сям’і выжыць, падлеткам выконваў цяжкую фізічную работу. У 1944 годзе застаўся сіратой. Па накіраванні камсамола паступіў на вучобу ў школу фабрычна-завадскога навучання пры Чарнобыльскім суднарамонтным заводзе (Украінская ССР).

Пасля заканчэння вучобы (1945) працаваў на Чарнобыльскім суднарамонтным заводзе, качагарам на розных суднах. У 1947 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Днепра-Двінскім (з 1952 года Верхнядняпроўскае) рачным параходстве. Качагарам хадзіў на параходах «Орёл» і «Нева». Без адрыву ад вытворчасці скончыў курсы механікаў, Маскоўскі завочны тэхнікум рачнога транспарту (1955).

У 1955—1962 гадах працаваў механікам на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе (да 1961 года — рамонтна-эксплуатацыйная база). У 1962—1967 гадах — у Верхнедняпроўскім рачным параходстве. У 1967 годзе вярнуўся ў Пінск на суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, працаваў старшым механікам, капітанам-механікам.

Удзельнічаў у работах па мадэрнізацыі параходаў і цеплаходаў, пераводзе суднаў з цвёрдага да вадкае паліва. З сярэдзіны 1950-х гадах пачаў выходзіць у рэйсы механікам рачных буксіраў. Паспяхова здаў экзамены на права ваджэння суднаў і з 1962 года працягваў працаваць капітанам-механікам буксірнага цеплахода.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 верасня 1966 года за поспехі ў працы, унясенне вялікага ўкладу ў асваенне новага метаду перавозкі грузаў з дапамогай буксірных цеплаходаў прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп и Молот».

У 1968 годзе імя Р. М. Мігаябыло занесена ў Кнігу народнай славы г. Пінска. Абіраўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных (1967), уваходзіў у склад Пінскага гаркама КПБ (1968—1985), партбюро завода. Некаторы час быў сакратаром партарганізацыі Пінскага суднабудаўніча-суднарамонтнага завода.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads