Рыгор Савельевіч Лахтанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыго́р Саве́льевіч Лахта́наў (1904, в. Асавец, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — 1960) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1947—1950), адзін з кіраўнікоў лесагаспадарчай галіны Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
У 1923—1939 гадах працаваў на лесараспрацоўках ў Бялыніцкім і Рагачоўскім раёнах, кіраваў трэстамі «Лесбел», «Мінлеспрам», «Беллесасплаў».
З кастрычніка 1939 года працаваў намеснікам наркама, з сакавіка 1941 года наркамам лясной прамысловасці БССР.
У 1947 — 1950 гадах — міністр лясной і папяровай прамысловасці БССР, адначасова — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1950 — 1952 гадах — намеснік міністра лясной і папяровай прамысловасці СССР, затым на адказных пасадах у Міністэрстве лясной прамысловасці РСФСР, Міністэрстве лясной прамысловасці СССР.
Член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1950 гадах.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэнам Чырвонага Сцяга[1], шматлікімі медалямі.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета СССР о награждении орденами и медалями партизан Украинской, Белорусской ССР, Крымской АССР, Ленинградской, Калининской, Смоленской и Орловской областей РСФСР. 7 марта 1943 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017. Праверана 7 чэрвеня 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads