Рыгор Фёдаравіч Мядзведзеў

вучоны, ветэрынар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Фёдаравіч Мядзведзеў (нар. 12 студзеня 1938 г., вёска Харошаўка, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі. Доктар ветэрынарных навук (1989), прафесар (1991).

Хуткія факты Рыгор Фёдаравіч Мядзведзеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1951 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1954 годзе — сярэднюю школу ў вёсцы Агародня Кузьмініцкая[1]. Паступіў на ветэрынарны факультэт Смаленскага зоаветэрынарнага інстытута, пасля закрыцця якога быў пераведзены ў Віцебскі ветэрынарны інстытут[1]. Інстытут скончыў у 1959 годзе. Працаваў ветэрынарным урачом раённай ветэрынарнай лячэбніцы Даманавіцкага раёна[1]. У 1960 годзе, пасля скасавання Даманавіцкага раёна, быў пераведзены ў саўгас «Рагачоўскі» на пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача[1]. Скончыў аспірантуру пры кафедры акушэрства і штучнага асемянення Віцебскага ветэрынарнага інстытута пад кіраўніцтвам Я. Р. Губарэвіча[1]. З 1964 года Р. Ф. Мядзведзеў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (старшы выкладчык, дацэнт, у 1987—1988 гадах загадчык кафедры). У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пры Львоўскім зоаветэрынарным інстытуце[1]. У 1990 годзе быў абраны на пасаду прафесара кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі БДСГА. У 2003 годзе пераведзены на пасаду загадчыка кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі (з 2011 года кафедра біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны)[1].

Прызнаны «Чалавекам года 2000» Магілёўшчыны.

9 жніўня 2023 года прысвоена ганарове званне заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 150 навуковых прац па ветэрынарных прэпаратах і спосабах лячэння акушэрскіх і гінекалагічных захворванняў, патагенетыцы і эндакрыналогіі ўзнаўлення жывёл, біятэхналагічных метадах штучнага асемянення і трансплантацыі эмбрыёнаў, арганізацыі ветэрынарнага кантролю ўзнаўлення буйной рагатай жывёлы.

Асноўныя публікацыі

  • Послеродовые изменения в половых органов коров // Ветеринария. — 1981. — № 1.
  • Бесплодие самок сельскохозяйственных животных: Учебное пособие. — Горки,1988.
  • Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных. — Мн.,1997.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads