Рыгор Хацкелевіч Карпілаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Хацкелевіч Карпі́лаў (18 чэрвеня 1891, Мінск — 13 лютага 1949, Мінск) — вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1938).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску. У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта. З 1927 года асістэнт, дацэнт кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1934—1941 гадах загадчык кафедры хвароб вуха, горла, носа ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. У час Вялікай Айчыннай вайны кансультант ваенных шпіталяў. З 1944 года на пасадзе загадчыка кафедры ў Мінскім медыцынскім інстытуце.
Памёр у Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках[3].
Remove ads
Сям’я
Нарадзіўся ў сям’і Хацкеля Левіна і Рахіль Натанаўны Левітан. Сын, Віктар Рыгоравіч Карпілаў — вядомы беларускі кінарэжысёр.
Навуковая дзейнасць
Р. Х. Карпілаву належаць працы па анатоміі, пытаннях клінікі і лячэння склеромы і іншых хвароб вуха, горла і носа. Аўтар больш за 30[3] апублікаваных навуковых прац.
Узнагароды
Р. Х. Карпілаў узнагароджаны двума ордэнамі, у т.л. баявым, і медалямі[3].
Цікавыя факты
У жніўні 1946 года кіраваў лячэннем амерыканкі Рут Уолер (член місіі ЮНРРА ў БССР) на базе Мінскай бальніцы № 1;
Былы член ВКП(б). Пасля адмовы ад партбілета рыхтаваўся да арышту, якога не адбылося дзякуючы выратаванню кіраўніка НКУС БССР ад удушша рыбнай косткай, якая захрасла ў горле. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- Карпилов Григорий Хацкелевич (06(18).06.1891—13.02.1949) Архівавана 30 лістапада 2022. (руск.) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads