Рыгор Юр’евіч Азаронак
беларускі тэлевізійны прапагандыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Юр’евіч Азаронак (нар. 18 кастрычніка 1995, Мінск) — беларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1995 года ў Мінску ў сям’і беларускага журналіста і прапагандыста Юрыя Азаронка.
Навучаўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на рэжысёра, пасля чаго служыў у войску у 56-й асобным палку сувязі ВПС і войск СПА на пасадзе механіка-тэлефаніста апаратнай П-261 «Мушкат»[1] і даслужыўся да звання яфрэйтара[2]. Пазней Рыгор Азаронак сцвярджаў, што Міністр абароны Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму званне лейтэнанта запасу[3].
Працуе карэспандэнтам спецыяльнага аддзела карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання на тэлеканале «Сталічнае тэлебачанне». Да 2020 года асвятляў рэгіянальныя падзеі, але падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта 2020 года пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы[4]. У красавіку 2020 года Азаронак агучыў канспіралагічную версію пра паходжанне каранавіруса COVID-19, звязаўшы яго з бактэрыялагічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазіцыю рэжыму Лукашэнкі па супрацьдзеянні пандэміі[5].
Remove ads
Прапагандысцкая актыўнасць пасля 2020 года
Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Святланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлагер» і планах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі[6], пашыраў канспіралагічныя версіі адносна прычын масавых пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі[7]. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускага дзяржаўнага тэлебачання Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненні і далучэнні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы»[4].
У верасні 2020 года Рыгор Азаронак зняў тэлесюжэт пра нібыта «камфортныя» ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна, дзе, паводле шматлікіх сведчанняў, адбываліся катаванні затрыманых пратэстоўцаў[8]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[9][10]. За сюжэт пра пахаванне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасля збіцця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спецслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўвання яе тэлефонных размоў[11].
11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні Рыгора Азаронка медалём «За адвагу»[12] і 16 студзеня ўручыў яго асабіста на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»[13].
Р. Азаронак датычны да разгрому беларускага незалежнага кніжнага выдавецтва «Янушкевіч». 16 мая 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У гэты ж дзень у кнігарню прыйшлі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія спрабавалі правакаваць Андрэя Янушкевіча абсурднымі пытаннямі пра змест кніг, а таксама скардзіліся на пераважную беларускамоўнасць асартыменту[14]. Сярод іншых правакацый, Азаронак назваў савецкага і літоўскага генерал-лейтэнанта Вінцаса Віткаўскаса, выяўленага ў адной з кніг выдавецтва, ветэранам СС[15]. Увечары таго ж дня ў кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі рэжыму Лукашэнкі, былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні, кніжная блогерка Настасся Карнацкая[16]. 17 мая стала вядома, што сілавікамі былі канфіскаваныя 200 кніг, 15 выданняў нібыта «будуць аддадзеныя на экспертызу»[17]. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[18], Настасся Карнацкая была асуджаная на 13 сутак за нібыта «дробнае хуліганства»[19].
Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца мовай нянавісці[20].
У кастрычніку 2023 года на старонках «Мінскай праўды» Азаронак назваў крымінальную справу супраць Рады БНР, заведзеную ў Беларусі, справай «на ўсіх мярзотнікаў і гандляроў сумленнем і краінай, што здрадзілі вялікім продкам. Крымінальная справа на Бураўкіна, Алексіевіч і Быкава. Крымінальная справа на Шушкевіча. Гэта крымінальная справа на ўсё нацысцка-іудскае гняздо, якое вылезла з чорнай плямы Гарбачова»[21].
Remove ads
Санкцыі
20 лістапада 2020 года Рыгор Азаронак быў уключаны ў санкцыйныя спісы Латвіі, Літвы і Эстоніі[22]. 2 снежня 2021 года ён трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[23]. У 2022 годзе да санкцый супраць Азаронка далучыліся Канада[24], Еўрапейскі Саюз (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыя[25], у 2023 годзе — Украіна[26]. За антыўкраінскую прапаганду ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».
Узнагароды
- Медаль «За адвагу» (11 студзеня 2021 года) — за высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі[12].
Бібліяграфія
- Донбасс — Новороссия: белорусский взгляд / Вадим Гигин, Сергей Лущ, Ксения Лебедева, Григорий Азарёнок (2024)[27]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads