Энцыкліка

асноўны папскі дакумент From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Энцы́кліка (ад лац.: [littera] encyclica, ад грэч. ενκυκλιος — акруговы) — асноўны папскі дакумент па тых ці іншых найважнейшых сацыяльна-палітычных, рэлігійных і маральных пытаннях, адрасаваны вернікам або біскупам ці архібіскупам асобнай краіны, і другі па важнасці пасля апостальскай канстытуцыі.[1]

Энцыкліка пішацца звычайна на латыні, часам на сучасных мовах, і завецца па двух ці трох першых словах тэксту. Над загалоўкам звычайна пішуцца тыя, каму дакумент адрасаваны (напр. «ad patriarchas, primates, archiepiscopos, episcopos aliosque locorum ordinarios» у энцыкліцы «Pascendi dominici gregis», у канцы — традыцыйнае пазначэнне даты, напр. «datum Romæ, apud Sanctum Petrum, die VIII Septembris MCMVII, Pontificatus Nostri anno quinto», там жа).

У Англіканскай Царкве энцыклікамі завуцца дакументы прымасаў, прычым некаторыя энцыклікі, як каталіцкія, так і англіканскія, могуць мець форму бул, напр. выдадзеная архібіскупам Кентэрберыйскім і архібіскупам Ёркскім «Apostolicæ Curæ», названая таксама «Sæpius officio», а напр. дакумент «Longinqua oceani» ад 5 студзеня 1895, адрасаваны Львом XIII архібіскупам і біскупам ЗША, энцыклікай не лічыцца, хоць адказвае яе форме.

У Праваслаўнай Царкве з энцыклікамі звярталіся епіскапы Александрыі, Антыёхіі і Канстанцінопаля, напрыклад, Афанасій Вялікі, а пазней патрыярхі. Яны адрасуюцца мясцовым епіскапам або ўсёй Праваслаўнай Царкве. У Рускай праваслаўнай царкве энцыклікі завуць акруговымі пасланнямі.

Remove ads

Энцыклікі апошніх пантыфікатаў

  • Блажэнны Ян Павел II
    • Redemptor Hominis (1979)
    • Dives in Misericordia (1980)
    • Laborem Exercens (1981)
    • Slavorum Apostoli (1985)
    • Dominum et Vivificantem (1986)
    • Redemptoris Mater (1987)
    • Sollicitudo Rei Socialis (1987)
    • Redemptoris Missio (1990)
    • Centesimus Annus (1991)
    • Veritatis Splendor (1993)
    • Evangelium Vitae (1995)
    • Ut Unum Sint (1995)
    • Fides et Ratio (1998)
    • Ecclesia de Eucharistia (2003)
  • Папа на спачынку Бенедыкт XVI
    • Deus Caritas Est (2005)
    • Spe Salvi (2007)
    • Caritas in Veritate (2009)
  • Францыск
    • Lumen Fidei (2013)
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads