Рыдыгеры

шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыдыгеры
Remove ads

Рыдыгеры (Рудыгеры, Рудынгеры; руск.: Ридигеры, Рюдигеры, Рюдинги, ням.: von Rüdiger, von Rüdinger) — шляхецкі род нямецкага (курляндскага) паходжання. Быў набілітаваны ў Швецыі, ВКЛ, Польшчы і Расіі. Некаторыя прадстаўнікі роду карысталіся графскім тытулам. Паходзяць ад Генрыка Нікаляўса Рыдыгера, у 16811693 капітана шведскіх фартэцый у інфлянцкім Дзюнамюндэ (цяпер частка Рыгі — Даўгаўгрыва, дзе Дзвіна ўпадае ў Балтыйскае мора), які ў 1695 атрымаў шляхецтва ў Швецыі. Напачатку вызнавалі лютэранства, пасля пачалі пераходзіць у праваслаўе.

Хуткія факты Рыдыгер, Том і ліст Агульнага гербоўніка ...
Thumb
Герб графскай галіны роду
Remove ads

Радавод

Генрых Нікалаус (Нільс) Рудынгер (? — 1711). Жонка — з 1696 Крысціна Элізабет фон Вікедэ(н) (16801721).

  • Петэр Рудынгер, капітан, інфлянцкі памешчык (Пандзімыйс у вёсцы Кааркюла ля Тырвы). Жонка — з 1752 Элізабет Візнер, дачка інфлянцкага пастара.
    • Карл Магнус Рудынгер (17531821, Гапсала, сучасны Гаапсалу, Эстонія), генерал-маёр, таемны саветнік, Выбарскі губернатар, сябар Эстляндскага рыцарства. Жонка — з 1779 Шарлота Маргарэта баранеса фон Мальтыц (17581786, Санкт-Пецярбург), дачка егера двара імператрыцы Кацярыны II.
      • Фрыдрых (Фёдар) Вільгельм Рудыгер (1780, Санкт-Пецярбург — 1840), інспектар кашараў Праабражэнскага палка, палкоўнік, прыняў праваслаўе. Жонка — Соф’я Дарота (Дар’я Фёдараўна) Яжэмбская, дачка прыдворнага імператарскага двара. Агулам мелі сямёра дзяцей.
        • Ягор (Георгій) Рудыгер (18111848). Жонка — Маргарыта Фёдараўна Гамбургер.
          • Аляксандр Рудыгер (18441877). Жонка — Аўгіння Германаўна Гізэці (? — 1905).
Remove ads

Выбітныя прадстаўнікі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads