Рыжык
ядомы грыб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́жык, Млечнік смачны, Рыжок[1] (Lactarius deliciosus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства сыраежкавых.
Remove ads
Апісанне
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см з загнутым уніз краем, акругла-пукатая, потым лейкападобная. У рыжыка хваёвага афарбоўка шапкі маркоўна-рыжая з канцэнтрычнымі кругамі, мякаць шчыльная з аранжавым млечным сокам, са смалістым смакам і пахам, на зломе зелянее. У рыжыка яловага — больш бледная, зеленавата-рыжая, мякаць крохкая. Пласцінкі прырослыя, жоўта-аранжавыя, пры дакрананні і на зломе бурэюць. Ножка цыліндрычная, усярэдзіне пустая. Споры шырокаавальныя, светла-крэмавыя.
Remove ads
Пашырэнне
Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі з ліпеня па верасень трапляюцца дзве формы рыжыкаў: у яловых лясах — яловы, у хваёвых лясах — хваёвы.
Спажыванне
Каштоўны ядомы грыб, які выкарыстоўваецца ў салёным або марынаваным выглядзе.
Зноскі
- Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Agaricus deliciosus
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads