Рык Перы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэймс Рычард «Рык» Перы (англ.: James Richard «Rick» Perry, нар. 4 сакавіка 1950 г, Пэйнт-Крык (у ста км на поўнач ад Абілін), Тэхас, ЗША) — амерыканскі палітык, з 2000 года 47-ы губернатар штата Тэхас ад Рэспубліканскай партыі.
Remove ads
Кар’ера
Скончыў Тэхаскі A & M універсітэт (бакалаўр, 1972). У 1972—1977 гадах на службе ў ВПС ЗША, якую пакінуў у званні капітана.
У 1989 годзе перайшоў з Дэмакратычнай партыі ў Рэспубліканскую партыю ЗША.
Абраны віцэ-губернатарам штата ў 1998 годзе і змяніў на пасадзе губернатара Джорджа Буша, у 2000 годзе абранага прэзідэнтам ЗША. Перы двойчы абіраўся на поўны тэрмін у 2002 і 2006 гадах.
Перы абвясціў аб жаданні прэтэндаваць на трэці тэрмін губернатарства ў 2010 годзе. 12 жніўня 2011 г Рык Перы заявіў аб жаданні прэтэндаваць на права стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі на выбарах 2012 года.
З 2 сакавіка 2017 года па 1 снежня 2019 года займаў пасаду Міністра энергетыкі ЗША.
Remove ads
Зноскі
- Pallardy R., Tikkanen A. Rick Perry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Rick Perry // GeneaStar
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads