Міністр энергетыкі ЗША
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністр энергетыкі ЗША — глава міністэрства энергетыкі ЗША, член кабінета ЗША, і пятнаццаты ў лініі наследавання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Пасада была створана 1 кастрычніка 1977 са стварэннем Міністэрства энергетыкі, калі прэзідэнт Д.Картэр падпісаў адпаведны закон[1]. У паўнамоцтвы новага міністэрства ўвайшоў кантроль за доўгатэрміновымі даследаваннямі і развіццём энергетычных тэхналогій, энергазахаванне, даследаванні ў вобласці ядзернай энергетыкі, збор даных, а таксама прагназаванне ў вобласці энергетыкі. Пасля заканчэння халоднай вайны міністэрства энергетыкі таксама надавала ўвагу пытанням захаванняў радыеактыўных адыходаў і падтрыманню якасці навакольнага асяроддзя.
Першым міністрам энергетыкі быў былы міністр абароны і дырэктар ЦВУ Д. Шлезінгер[2]. За час існавання пасады міністра энергетыкі гэты пост займала 12 чалавек. Першай жанчынай і першай афраамерыканкай на пасту міністра энергетыкі была Хейзел О’Ліры, яна ж займала гэта пост найбольш працяглы тэрмін — 4 года[3]. Першым іспанамоўным міністрам энергетыкі стаў Федэрыка Пенья[4]. З 20 студзеня 2009 па 22 красавіка 2013 міністрам быў нобелеўскі лаўрэат 1997 года па фізіцы Стывен Чу.
Remove ads
Спіс міністраў энергетыкі ЗША
Remove ads
Зноскі
- Origins(недаступная спасылка). U.S. Department of Energy. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2007. Праверана 29 ліпеня 2007.
- Biography of James Schlesinger Origins . U.S. Department of Defense. Праверана 13 жніўня 2007.
- President Hazel R. O'Leary Honored by Urban League . Fisk University. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 13 жніўня 2007.
- Federico F. Peña to be Sworn in as the Eighth Secretary of Energy(недаступная спасылка). U.S. Department of Energy. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012. Праверана 13 жніўня 2007.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads