Рымскія канікулы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Рымскія канікулы» (англ.: Roman Holiday) — амерыканская рамантычная камедыя з элементамі меладрамы 1953 года. Рэжысёр і прадзюсар Уільям Уайлер па літаратурным сцэнарыі Далтана Трамба. У галоўнай мужчынскай ролі Грэгары Пек, у галоўнай жаночай ролі Одры Хепбёрн. Першая значная роля Хепбёрн, якая прынесла актрысе прэмію «Оскар».
На цырымоніі 1954 года была ўручана і прэмія «Оскар» за лепшую літаратурную першакрыніцу. З-за «сімпатыі да камунізму» і «непавагі да Кангрэсу» (адмова сведчыць супраць калегаў) Далтана Трамба, які адседзеў год у турме, а затым быў уключаны ў «Чорны спіс Галівуду», ён працаваў інкогніта: яго імя нідзе не называлася і адсутнічала ў тытрах. Замест яго аўтарам сцэнарыя быў заяўлены Ян Мак-Лелан Хантэр, якому і ўручылі прэмію. Толькі ў 1993 годзе ўзнагарода была афіцыйна ўручана ўдаве Трамба. Толькі ў снежні 2011 года Гільдыя сцэнарыстаў ЗША вырашылася канчаткова закрыць гэтую гісторыю эпохі макартызму. У афіцыйнае апісанне фільма і ў тытры адноўленай версіі было ўнесена імя Далтана Трамба як аўтара літаратурнага сцэнарыя.
З моманту выхаду фільм не раз намінаваўся і ўзнагароджваўся прэстыжнымі кінематаграфічнымі ўзнагародамі. У 1999 годзе «Рымскія канікулы» ўнесены ў амерыканскі Нацыянальны рэестр фільмаў, «якія маюць асаблівае культурнае, гістарычнае або эстэтычнае значэнне».
Remove ads
Акцёры і ролі
- Грэгары Пек — Джо Брэдлі, карэспандэнт «American News Service»
- Одры Хепбёрн — прынцэса Ганна
- Эдзі Альберт — Ірвін Радавіч, фатограф
- Харкурт Уільямс — пасол у Італіі ад краіны, дзе кіруе бацька Ганны
- Маргарэт Роўлінгс — графіня Верэберг, фрэйліна прынцэсы Ганны
- Туліа Кармінаці — генерал Проўна
- Ханс Хінрых — доктар Банаховен
- Альфрэда Рыца — кіроўца таксі
- Лаура Салары — сакратарка містэра Хенесі
- Хартл Паўэр — містэр Хенесі, галоўны рэдактар «American News Service»
- Клаўдыа Эрмелі — Джавані, наглядчык у доме
- Паала Барбоні — прыбіральшчыца ў кватэры Брэдлі
- Гарэла Горы — вулічная прадаўшчыца абутку
- Паала Карліні — Марыа Дэлані, цырульнік
Эпізод без слоў фотамадэлі Франчэскі ў доме Радавіча сыграла папулярная ў той час у Італіі акрыса фінскага паходжання Таня Вебер.
У масавай сцэне ў пачатку фільма на прыёме ў пасольстве граюць і рэальныя прадстаўнікі шляхты, напрыклад, Хары Сінгх (прадстаўлены пад сваім імем).
У масавай сцэне ў канцы фільма, калі прынцэса жадае пазнаёміцца з журналістамі, гуляюць рэальныя журналісты, якія працавалі ў той час у Рыме. Яны прадстаўляюцца пад сваімі імёнамі і ад імя сваіх газет, напрыклад, Хуліа Марыёнес з іспанскай «La Vanguardia» або Марыс Мантабр з французскай «Le Figaro».
Remove ads
Зноскі
- https://www.filmaffinity.com/en/film646581.html Праверана 9 красавіка 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0046250/ Праверана 9 красавіка 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0046250/fullcredits Праверана 9 красавіка 2016.
- http://stopklatka.pl/film/rzymskie-wakacje Праверана 9 красавіка 2016.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 верасня 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads