Уільям Уайлер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Уайлер
Remove ads

Уільям УАЙЛЕР (англ.: William Wyler; 1 ліпеня 1902, Мюлуз, Францыя — 28 ліпеня 1981) — амерыканскі кінарэжысёр.

Хуткія факты Уільям Уайлер, Род дзейнасці ...

3 1920 у Галівудзе. Здымаў вестэрны, камедыі, меладрамы, пасля 1930-х г. — псіхалагічныя драмы з вострай праблематыкай: «Тупік» (паводле С. Кінгслі, 1937), «Іезавель» (1938), «Навальнічны перавал» (паводле Э. Бронтэ, 1939), «Лісічкі» (паводле Л. Хелман, 1941), «Місіс Мінівер» (1942; прэмія «Оскар»), «Найлепшыя гады нашага жыцця» (паводле М. Кантара, 1946; «Оскар»; прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Марыянске-Лазне, Чэхія, 1948). Высокай рэжысёрскай культурай вызначаліся экранізацыі амерыканскай класікі «Спадчынніца» (паводле Г. Джэймса, 1949) і «Кэры» (паводле Т. Драйзера, 1952), псіхалагічная драма «Гадзіны адчаю» (1955), вестэрн «Сяброўскае ўгаворванне» (1956; галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, Францыя, 1957), гістарычны суперкалос «Бен Гур» (1959; «Оскар»), «Рымскія канікулы» (1953), камедыі «Як украсці мільён» (1966), «Смешная дзяўчынка» (1968) і інш.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads