Рында (пасада)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рында (пасада)
Remove ads

Рында — збраяносец-целаахоўнік, воін прыдворнай аховы пры вялікіх князях і царах Расіі XVI—XVII стагоддзяў. Меў адмысловую форму, узбройваўся лёгкім бердышом. Інстытут рындаў скасаваны ў 1698.

Thumb
Рынды XVI—XVII стст. Ілюстрацыя з кнігі Историческое описание одежды и вооружения российских войск, под ред. Висковатова А. В., Часть 1. — СПб.: Воен. тип., 1841—1862.

Рынды набіраліся з юнакоў шляхецкага (баярскага) паходжання і суправаджалі цара ў паходах і паездках. Падчас палацавых цырымоній стаялі ў параднай вопратцы паабапал трона з бердышамі на плячах. Падчас прыёму замежных паслоў рынды стаялі паабапал царскага трона з маленькімі сякеркамі; стаяць па правы бок лічылася больш ганаровым (адгэтуль месніцтва). У час вайны рынды ўсюды неадлучна следавалі за гасударам, носячы за ім зброю. У кожнага рынды былі па 1—3 падрынды або податня (таксама са стольнікаў). Галоўны рында карыстаўся правам дадаваць да свайго імя па бацьку -віч. Паколькі рынды не былі чынамі прыдворнымі, то яны не атрымлівалі жалавання. Знаходзіліся пад кіраўніцтвам аружэйнічага.

Рында з вялікім саадакам — галоўны збраяносец цара. Гэтак жа былі рынды з іншым саадакам, з меншым кап’ём, з рагацінай і г. д. Пасада рынды скасаваная пры Пятры I у 1698.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads