Рынхаспарыёз збожжавых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рынхаспарыёз збожжавых
Remove ads

Рынхаспарыёз збожжавых, Аблямаваная плямістасць[1] — грыбковае захворванне збожжавых і некаторых траў, якое выклікаецца грыбком віду рынхаспорый злакавы (Rhynchosporium secalis). Сустракаецца на ячмені, жыце, трыцікале, пшаніцы, пырніку паўзучым, цімафееўцы лугавой, райграсе, калясянцы безасцюковым, купкоўцы зборнай і іншых[1]. Хуткаму развіццю хваробы спрыяе адносна высокая вільготнасць паветра і тэмпература 10—20 °C[2][3].

Thumb
Сімптомы хваробы на жыце
Remove ads

Сімптомы і шкода

Часцей за ўсё авальныя плямы памерам да 2 см з’яўляюцца на похвах і ліставых пласцінках, радзей на каласах. Гэтыя плямы спачатку сіне-зялёныя, затым жоўтыя з карычневай аблямоўкай. У залежнасці ад заражанай расліны гэтыя плямы могуць адрознівацца; на жыце і трыцікале яны лінзападобныя або ромбападобныя светла-карычневага колеру, а на ячмені вельмі выразныя і маюць вакол сябе хларатычнае кольца[2][3].

Назіраецца ніжэнне масы тысячы зярнят  (польск.) і пранікненне ўзбуджальніка ў збожжа[2][3]. Парог эканамічнай шкоднасці  (польск.) для ячменю ў стадыі кушчэння і стрэлкавання складае 15-20 % ад плошчы ліста, на якой з’яўляюцца сімптомы хваробы[4].

Remove ads

Прафілактыка і барацьба

Агратэхнічныя метады прафілактыкі рынхаспарыёзу ўключаюць:

Барацьба з рынхаспарыёзам прадугледжвае заворванне пажніўных рэшткаў і самасеваў збожжавых культур, перапынак у вырошчванні менш устойлівых відаў, пратручванне і апырскванне збожжа да канца фазы кушчэння[2][3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads