Купкоўка зборная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Купко́ўка зборная[1][2], Псіўлюй[3], Яжа[4] (Dactylis glomerata) — від кветкавых раслін з роду Купкоўка (Dactylis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 125 см з паўзучым карэнішчам і шматлікімі сцёбламі, утвараючымі буйныя рыхлыя кусты. Лісце простае, прыкаранёвае, шырокаланцэтнае, голае або пакрытае знізу кароткімі валаскамі. Суквецце — шырокая аднабокая мяцёлка з каласкоў. Кветкавыя каласкі скучаныя, даўжынёй 4—8 мм і складаюцца з 3—6 кветак.Плод — зярняўка.
Remove ads
Экалогія і выкарыстанне
Расце на лугах, узлессях, светлых лясах у лясной і лесастэпавай зонах, зрэдку — на стэпавых лугах. Ценевынослівая і засухаўстойлівая расліна. Дрэнна пераносіць затапленне. Добра расце на ўгноеных суглінках і акультураных тарфяна-балотных глебах. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Уведзена ў культуру ў XIX стагоддзі. Сенажатная, кармавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads