Рычард Адамс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рычард Джордж Адамс (англ.: Richard George Adams; 9 мая 1920, Ньюберы, Беркшыр — 24 снежня 2016) — англійскі пісьменнік, вядомы дзякуючы раману-казцы «Карабельны пагорак».
Remove ads
Біяграфія
У 1940—1946 гадах Р. Адамс служыў у брытанскай арміі; удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1948 годзе ён паступіў у Оксфардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў найноўшую гісторыю і літаратуру. У перыяд з 1948 па 1974 год працаваў чыноўнікам міністэрства мясцовага кіравання (які стаў пазней міністэрствам абароны навакольнага асяроддзя).
Пасля выхаду яго бэстсэлераў Насельнікі пагоркаў і Шардзік Р. Адамс кінуў працу ў міністэрстве, стаў прафесійным пісьменнікам і пераехаў на востраў Мэн (у сувязі з больш спрыяльным там падаткаабкладаннем).
Р. Адамс з’яўляецца прэзідэнтам Каралеўскага таварыства па абароне жывёл ад жорсткага абыходжання; балатуючыся на выбарах як незалежны кандыдат-кансерватар, Адамс выступаў за забарону ў Англіі палявання на ліс і за правы жывёл.
Распавядаючы пра гісторыю стварэння свайго першага, найвядомага рамана, Р. Адамс кажа, што ён паўстаў з гісторый пра трусоў, складзеных і расказаных ім сваім дочкам Джуліет і Розамунд падчас частых паездак на выхадныя з іх лонданскай кватэры «на прыроду» у маленькі дамок На пагорках, на паўднёвым захадзе ад брытанскай сталіцы.
У цяперашні час Рычард са сваёй жонкай Элізабет жывуць у мястэчку Уайтчорч, недалёка ад роднага горада Адамса.
Remove ads
Зноскі
- Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- BBC News: Watership Down author Richard Adams dies aged 96 Праверана 27 снежня 2016.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads