Рычард Аркрайт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Рычард Аркрайт (англ.: Richard Arkwright; 23 снежня 1732, Прэстан — 3 жніўня 1792, Кромфард) — буйны англійскі тэкстыльны прамысловец, вынаходнік, уладальнік шматлікіх патэнтаў у галіне прадзення, бацька Рычарда Аркрайта малодшага. Лічыцца заснавальнікам сучаснай тэкстыльнай прамысловасці.
Remove ads
Біяграфія
Аркрайт быў малодшым з 13 дзяцей у сям’і краўца. Спачатку ён працаваў цырульнікам у Болтане. У 1769 годзе Аркрайт вынайшаў прадзільную машыну «Waterframe» і зарэгістраваў на яе патэнт. Два партнёра прафінансавалі суму, неабходную для падачы заяўкі на патэнт і арганізавалі прамысловае прымяненне прадзільнай машыны. Было адкрыта буйное прадзільнае прадпрыемства ў Кромфардзе, якое выкарыстоўвала як рухавік вадзяныя колы. Нягледзячы на патэнт, прадзільная машына Аркрайта была скапіравана немцам Іаганам Готфрыдам Бругэльманам, што паклала пачатак прамысловай рэвалюцыі на еўрапейскім мацерыку. У 1786 годзе Аркрайт быў узведзены ў рыцары і атрымаў права называцца «сэрам». З 1790 ён перабудаваў свае прадзільныя машыны пад паравыя рухавікі. Акрамя прадзільнай машыны Аркрайт вынайшаў яшчэ некалькі іншых рэвалюцыйных прылад і станкоў, што павысілі эфектыўнасць тэкстыльнай вытворчасці.
Remove ads
Зноскі
- Richard Arkwright // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118939580 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- Richard Arkwright // Brockhaus Enzyklopädie
- Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads