Рычард Бэрд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард Бэрд
Remove ads

Рычард Іўлін Бэрд, таксама Бёрд (англ.: Richard Evelyn Byrd; 25 кастрычніка 1888 — 11 сакавіка 1957) — амерыканскі авіятар і палярны даследчык; у 1929 годзе першым у гісторыі праляцеў над Паўднёвым полюсам. Кіраўнік чатырох амерыканскіх ваенных экспедыцый у Антарктыду (1928—1930, 1933—1935, 1939—1941 і 1946—1947), апошняя з іх называлася «Хайджамп», і якую ён узначальваў у званні контр-адмірала.

Хуткія факты Рычард Бэрд, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

У 1912 годзе Рычард Бэрд скончыў Ваенна-марскую акадэмію і паступіў на службу ў ВМС ЗША. У 1915 быў прызнаны непрыдатным да флоцкай службы па стане здароўя. У 1917 годзе Бэрд вярнуўся на службу, ужо ў якасці авіятара. Праходзіў лётную падрыхтоўку на базе марской авіяцыі Пенсакола, штат Фларыда. Атрымаў кваліфікацыю ваенна-марскога лётчыка ў 1918 годзе. Яго палярная кар’ера пачалася ў 1924 годзе, калі ён удзельнічаў у экспедыцыі на захад Грэнландыі.

Пры правядзенні чатырох буйных антарктычных экспедыцый пад яго кіраўніцтвам (1928—1930, 1933—1935, 1939—1941 і 1946—1947) былі адкрыты і абследаваны шырокія раёны гэтага кантынента.

У 1929 годзе на ўзбярэжжа Антарктыды была заснавана база Літл-Амерыка. Бэрд даў назву шэрагу раёнаў Антарктыды (да прыкладу, Зямля Мэры Бэрд была названа ім у гонар жонкі).

У экспедыцыі 1933—1935 гадоў адкрыў з паветра гару Сідлі, якая, як пазней высветлілася, з’яўляецца самым высокім вулканам кантынента.

У экспедыцыі 1939—1941 гадоў быў ужыты вялізны ўсюдыход, аднак ён паказаў сваю непрыдатнасць для ўмоў Антарктыды.

З 1926 па 1996 год лічыўся таксама першым лётчыкам, які праляцеў над Паўночным полюсам. Аднак пры даследаванні яго палётнага дзённіка былі выяўлены сляды падчыстак — тым самым даказана, што Бэрд сфальсіфікаваў частку даных аб палёце ў сваёй афіцыйнай справаздачы ў Амерыканскае геаграфічнае таварыства.

Пазней стаў контр-адміралам флота ЗША.

Remove ads

Зноскі

  1. Ommanney F. D. Richard E. Byrd // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Richard Evelyn Byrd // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads