Рычард Ментар Джонсан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард Ментар Джонсан
Remove ads

Рычард Ментар Джонсан (англ.: Richard Mentor Johnson; 17 кастрычніка 1780 — 19 лістапада 1850) — амерыканскі палітык, з 1837 па 1841 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ў адміністрацыі Марціна Ван Бюрэна.

Хуткія факты Рычард Ментар Джонсан, член Палаты прадстаўнікоў ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1780 годзе ў амерыканскім паселішчы Берграс, штат Кентукі. Скончыўшы Трансільванскі ўніверсітэт у Лексiнгтане, пачаў працаваць у якасці адваката. Сваю палітычную кар’еру ён пачаў у 1804 годзе, калі быў абраны прадстаўніком сваёй акругі ў Палату прадстаўнікоў штата Кентукі. З 1807 па 1819 Джонсан быў прадстаўніком свайго штата ў Палаце прадстаўнікоў. Падчас англа-амерыканскай вайны ён камандаваў палком, які дзейнічаў у 1813 годзе ў Канадзе. Па адной з версій, ён асабіста забіў правадыра індзейскага племяннога саюза — Тэкумсэ. З 1819 па 1829 Джонсан займаў пасаду прадстаўніка штата Кентукі ў Сенаце, а з 1829 па 1837 зноў працаваў у Палаце прадстаўнікоў.

У 1837 годзе ён уступіў у пасаду віцэ-прэзідэнта пры кабінеце Марціна Ван Бюрэна. Ён стаў першым віцэ-прэзідэнтам, абраным згодна з дванаццатай папраўкай да Канстытуцыі ЗША. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў да 1841 года.

Remove ads

Зноскі

1. Richard M. Johnson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Richard Mentor Johnson // GeneaStar

3. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads