Рычард Эстэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард Эстэс
Remove ads

Рычард Эстэс (англ.: Richard Estes; нар. 14 мая 1932, Кевані, штат Ілінойс, ЗША) — амерыканскі мастак, які працуе ў стылі фотарэалізму.

Хуткія факты Рычард Эстэс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Разам з Одры Флэк і Чакам Клоўзам адносіцца да вядучых фотарэалістаў першага пакалення. Падчас сваёй вучобы ў чыкагскім Інстытуце мастацтваў цікавіўся ў першую чаргу традыцыйным акадэмічным жывапісам. З 1967 года заняты распрацоўкай уласнай тэматыкі, у якой не мае канкурэнцыі — выява сучасных урбаністычных ландшафтаў, вялікага горада канца XX стагоддзя.

У раўнамернасць і дакладнасць фотарэалістычнай выявы ў Р. Эстэса часам прарываюцца рысы абстрактнага жывапісу. Па выразе самога мастака, «сапраўднасць мяняюць на свой густ». Мэтай яго мастацтва з’яўляецца не простае рэалістычнае паўтарэнне бачнага, але нейкая «ідэальная рэальнасць» (ideal reality), якая адлюстроўвае дасканалыя, рацыянальна арганізаваныя структуры і аб’екты, якія маюць у сваёй сутнасці значна больш агульнага з нашай рэальнасцю, чым проста ўбачанае вакол. Распрацаваў сваю асаблівую методыку выяў, калі ў выніку камбінавання многіх фотаздымкаў атрымліваецца не заўсёды карэктная з пункту гледжання мастацкай перспектывы, але вельмі відовішчная агульная панарама (у тым ліку і такіх класічных сюжэтаў, як віды Венецыі ці Парыжа). У выніку ўзнікае нейкая сюррэалістычная «звышрэальнасць», якая адрознівае палотны Р. Эстэса ад абстракцый яго калег.

Remove ads

Зноскі

1. Photographers’ Identities Catalog Праверана 17 красавіка 2019.

2. Richard Estes // Collectie Boijmans Online — 2010. Праверана 19 красавіка 2024.

3. Smithsonian American Art Museum person/institution ID Праверана 17 красавіка 2019.

4. RKDartists Праверана 17 красавіка 2019.

5. Union List of Artist Names Праверана 17 красавіка 2019.

6. VIAF[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 17 красавіка 2019.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads