Рычард II (герцаг Нармандыі)
герцаг Нармандыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рычард II Добры (фр.: Richard le Bon; 23 жніўня 963 — 28 жніўня 1026) — 4-ы герцаг Нармандыі, сын Рычарда I Бясстрашнага і Гунар дэ Крэпон.
Remove ads
Біяграфія
Фармальна атрымаў у спадчыну герцагства ў 996 годзе, але фактычна прыняў уладу на пяць гадоў пазней. Падчас свайго кіравання ўмацаваў сувязі з Капетынгамі, дапамагаючы каралю Роберту II у яго барацьбе супраць герцагства Бургундыі. Утварыў саюз з Брэтанню, для гэтага выдаў сваю сястру за герцага Брэтані Жафруа I і сам ажаніўся з сястрой герцага. Адбіў напад англійскіх войскаў караля Этэльрэда на Катантэн. Здзейсніў рэфармаванне нармандскіх манастыроў.
Remove ads
Шлюб і дзеці
- 1-я жонка: з каля 996 Юдыт (982 — 16 чэрвеня 1017), дачка Конана I Крывога, герцага Брэтані
- Рычард III (каля 997 — 6 жніўня 1027), 5-ы герцаг Нармандыі з 1026
- Роберт II Д’ябал (каля 999 — 22 чэрвеня 1035), 6-ы герцаг Нармандыі з 1027
- Гільём, манах у Фекане
- Элеанора (каля 1002 — пасля 1032); муж: з красавіка 1031 Бадуэн (Балдуін) IV Барадаты (каля 980 — 30 мая 1035), граф Фландрыі
- Адэль/Юдыт (каля 1003 — пасля 7 ліпеня 1037); муж: да 1 верасня 1016 Рэно I (каля 990 — 3 верасня 1057), граф Бургундыі з 1026
- Мацільда (пам. 1033)
- 2-я жонка: з каля 1017 (разв. каля 1018)[6] Эстрыд/Маргарыта, дачка Свена I Вілабародага, караля Даніі
- пазашлюбная сувязь: Попа з Энвермеу
Remove ads
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- Дата шлюбу і разводу ў афіцыйных дакументах не згадваюцца. Але іх можна вылічыць на падставе паведамлення Адама Брэменскага, а таксама даты другога шлюбу Эстрыд Дацкай.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads