Рышард Качароўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рышард Качароўскі
Remove ads

Ры́шард Качаро́ўскі (польск.: Ryszard Kaczorowski; 26 лістапада 1919, Беласток — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласць) — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні (19891990).

Хуткія факты Рышард Качароўскі, 6-ы Прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні ...
Remove ads

Біяграфія

Напярэдадні Другой Сусветнай вайны быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку.

Пасля 17 верасня 1939 года перайшоў у падполле, дзе арганізаваў «Шэрыя шэрагі» (польск.: Szare Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 годзе арыштаваны НКУС, атрымаў смяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛАГу.

Са зняволення выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і І. Сталіным пра ўтварэнне польскай арміі генерала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ-Касіна.[2]

Пасля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 19551988 гадах кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1986 годзе быў абраны міністрам замежных спраў ураду Польскай Рэспублікі ў выгнанні, а 19 ліпеня 1989 года заняў пасаду прэзідэнта Польскай Рэспублікі ў выгнанні. 22 снежня 1990 года, пасля першых свабодных прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сімвалы прэзідэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзідэнту Леху Валенсу.

У 2004 годзе зрабіўся ганаровым кавалерам I класа (Рыцарам Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Св. Міхала і Св. Юрыя.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #122452194 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads