Рэза Пехлеві
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэза-шах Пехлеві (перс. رضا شاه پهلوی; 15 сакавіка 1878 — 26 ліпеня 1944) — трыццаць чацвёрты шах Ірана з 1925 года па 1941 год з дынастыі Пехлеві. Рэфарматар.
Remove ads
Рэформы
Па яго ініцыятыве была праведзена судовая рэформа (1927—1928), адменены капітуляцыйны рэжым (1928), былі прыняты Грамадзянскі кодэкс (1929), закон супраць гвалтоўных захопаў зямлі (1930), закон аб продажы дзяржаўных земляў (1934), уведзены аўтаномны мытны тарыф. У 1935 годзе выдаў дэкрэт аб зняцці чадры. У тым жа 1935 годзе Рэза-шах запатрабаваў, каб замежныя дзяржавы пачалі афіцыйна выкарыстоўваць саманазву дзяржавы — «Іран». Абапіраючыся на рэарганізаваную армію, Рэза-шах вёў барацьбу супраць сепаратызму буйных феадалаў.
Remove ads
Другая сусветная вайна
У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны, Рэза-шах паспрабаваў адмовіць Вялікабрытаніі і СССР у размяшчэнні іх войскаў на тэрыторыі Ірана, пасля чаго 25 жніўня 1941 г. савецкія і англійскія войскі з двух канцоў краіны перасеклі іранскую мяжу. Было абвешчана, што на ўвесь перыяд Другой сусветнай вайны яны бяруць тэрыторыю пад свой кантроль, а шаху было прапанавана адрачыся ад прастолу. Адрачэнне адбылося 16 верасня 1941 года. Экс-шах памёр у выгнанні ў Яганесбургу, у Паўднёвай Афрыцы, у 1944 годзе.
Яго сын Махамед Рэза Пехлеві перанёс парэшткі бацькі ў Іран і ўзвёў яму раскошны маўзалей, аднак пасля ісламскай рэвалюцыі па распараджэнні аятал маўзалей быў разбураны.
Remove ads
Зноскі
- Rezā Shāh // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Arfa H. Reza Shah Pahlavi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads