Рэзэкненскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэзэкненскі замакmap
Remove ads

Рэзэкненскі замак (лат.: Rēzeknes pils), гістарычна замак Розітэн (ням.: Burg Rositen), таксама вядомы як Рэжыцкі замак — руіны сярэдневяковага замка ў цэнтры Рэзэкнэ, Латвія.

Хуткія факты Рэзэкненскі замак, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Згодна з археалагічнымі даследаваннямі, на месцы замка ў IX—XII стагоддзях існавалі латгальскія драўляныя ўмацаванні[1]. Мураваны замак быў заснаваны ў 1285 годзе лівонскім рыцарам Вільгельмам фон Шаўэрбургам і быў адным з першых умацаваных замкаў, пабудаваных крыжакамі ў Лівоніі.

За сваю гісторыю замак быў шматкроць разбураны і адбудаваны. У час Лівонскай вайны з 1577 па 1579 гады быў захоплены войскам Івана Грознага, а ў 1601 (Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1611)) і 1625—1626 гадах (Паўночная вайна (1655—1660)) — шведскай арміяй[2]. У 1656 годзе быў цалкам разбураны, а ў 1660 г. адбудаваны як умацаванне Інфлянцкага ваяводства. З цягам часу страціў ваеннае значэнне і з 1712 года знаходзіцца ў руінах.

Remove ads

Зноскі

  1. Ellen Chivers Davies. A wayfarer in Estonia, Latvia and Lithuania. P. 160.
  2. Valdis J. Zeps. The placenames of Latgola: a dictionary of East Latvian toponyms. — Baltic Studies Center, 1984.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads